Пірыхій
Піры́хій (грэч. πυρρίχιος ад πυρρίχη «ваенны танец у старажытнай Грэцыі са зброяй крыцян і спартанцаў») — стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершаскладання з двух кароткіх складоў. У сілаба-тоніцы пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) аднаго метрычнага націску. Пірыхіі ў адрозненне ад спандэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасці ў вершы нялёгка знайсці «чысты» двухскладовы памер без пірыхіяў, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы).
двухскладовыя | |
---|---|
˘ ˘ | пірыхій |
˘ ¯ | ямб |
¯ ˘ | харэй, трахей |
¯ ¯ | спандэй |
трохскладовыя | |
˘ ˘ ˘ | трыбрахій |
¯ ˘ ˘ | дактыль |
˘ ¯ ˘ | амфібрахій |
˘ ˘ ¯ | анапест |
˘ ¯ ¯ | бакхій |
¯ ¯ ˘ | антыбакхій |
¯ ˘ ¯ | амфімакр, крэтык |
¯ ¯ ¯ | молас |
чатырохскладовыя | |
¯ ˘ ˘ ¯ | харыямб |
¯ ˘ ˘ ˘ | пеон |
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.