Пеон
Пео́н — чатырохскладовая стапа, якая складаецца з аднаго доўгага і трох кароткіх (у метрычным вершаскладанні) або аднаго націскнога і трох ненаціскных (у сілаба-танічным вершаскладанні) складоў. Націск (доўгі склад) у пэоне можа стаяць на першым, другім, трэцім або чацвёртым месцах. У сілаба-тоніцы чыстыя пэоны сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна яны ўзнікаюць у радках пірыхіізаваных двухскладовых памераў.
Літаратура правіць
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.