Фабрыцыа Кароза
Марка Фабрыцыа Кароза (італ.: Marco Fabrizio (Fabritio) Caroso; паміж 1526 і 1531 гадамі, Серманета — не раней за 1605 год) — італьянскі пісьменнік, кампазітар, харэограф і майстар танца эпохі Адраджэння.
Фабрыцыа Кароза | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | харэограф, кампазітар, танцор |
Дата нараджэння | 1526[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1605[1][2][4] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Правёў большую частку свайго жыцця ў Рыме, дзе выкладаў танцы. Аўтар танцавальнага кіраўніцтва «Танцоўшчык» (Il ballarino), апублікаванага ў 1581 годзе ў Венецыі. Выданне прысвячалася Вялікай герцагіне Тасканы Б’янцы Капэла з роду Медычы. Пашыранае выданне пад назвай «Высакародства дамы» (Nobiltà di Dame) было апублікавана ў 1605 годзе. Гэта адна з найважнейшых крыніц гісторыі танца ў XVI стагоддзі, дзе прыведзены правілы выканання танцаў з апісаннямі і малюнкамі крокаў, балетнымі аранжыроўкамі і табулатурамі для лютні.
У яго працы таксама апісваюцца асноўныя бальныя танцы таго часу, такія як гальярда, канарыа, каскарда, сальтарэла або турдыён.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121664678 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ а б Fabritio Caroso // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ OPAC SBN Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fabritio Caroso // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.