Фабіян (Папа Рымскі)
Фабіян (лац.: Fabianus; таксама Фавій; каля 200 — 20 студзеня 250) — 20-ты Папа Рымскі (з 10 студзеня 236 па 20 студзеня 250), святы мучанік. Родам рымлянін. Быў спачатку сельскім святаром; заняў епіскапскую кафедру пасля мучаніцкай смерці св. Антэра. Ствараў над труной мучанікаў храмы і ладзіў малітоўныя месцы над пячорамі, дзе хаваліся вернікі падчас ганенняў. Звярнуў многіх да Хрыста; існуе паданне, што ён хрысціў імператара Філіпа Аравіцяніна (244—249), звернутага да Хрыста сенатарам Понціем.
Фабіян | ||
---|---|---|
лац.: Fabianus | ||
![]() Папа Фабіян (Джавані дзі Паала, сярэдзіна XV стагоддзя). | ||
|
||
10 студзеня 236 — 20 студзеня 250 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Антэр | |
Пераемнік | Карнелій | |
Нараджэнне |
200 |
|
Смерць |
20 студзеня 250 |
|
Пахаванне | ||
![]() |
Фавій пацярпеў пры Дэцыі, быўшы пасечаны мячом. Мошчы яго спачываюць у Рыме, у царкве св. Пракседы.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фабіян (Папа Рымскі)