Факультэт ваеннай разведкі ВАРБ
Факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
ВАРБ | |
Заснаваны | 20 ліпеня 2009 |
Апісанне
правіцьФакультэт створаны 20 ліпеня 2009 года.
Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і воiнскiх часцей сіл спецыяльных аперацый. Вайсковыя стажыроўкі і практыкі арганізуюцца на базе злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў.
Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах:
- для выпускнікоў па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый» — камандзір узвода (групы) з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, начальніка штаба, намесніка камандзіра батальёна;
- для выпускнікоў па кірунку «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)» — камандзір узвода, інжынер часці, начальнік пункта, начальнік змены аператараў пастоў з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, старэйшага інжынера, начальніка цэнтра[1].
Склад
правіцьУ цяперашні час уключае ў свой склад упраўленне факультэта, батальён курсантаў і тры кафедры:
- разведкі і замежных армій;
- радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы;
- сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі.
Спецыяльнасці
правіцьНа факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка выпускнікоў па дзвюх спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 5 гадоў:
- «Кiраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый», кваліфікацыя «Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў», па спецыялізацыях: «Кiраванне падраздзяленнямі спецыяльнай разведкі»; «Кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі»; «Кіраванне мабільнымі падраздзяленнямі»;
- «Тэлекамунікацыйныя сістэмы» па кірунку: 1-95 02 04-02 «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)», кваліфікацыя «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню», па спецыялізацыях: «Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыё- і радыётэхнічнай разведкі»; «Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі і самалётнымi сродкамі».
Начальнікі
правіць- Арцём Валянцінавіч Няверка
Зноскі
- ↑ Факультэт ваеннай разведкі Архівавана 7 лютага 2021.