Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 1986
Дэкан Іван Віктаравіч Ломаць
Месцазнаходжанне
Адрас 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6

Гісторыя

правіць

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў створаны як структурнае падраздзяленне Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 20 лютага 1986 года. У 1986—1999 гады факультэт забяспечваў першапачатковую падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

З 2000 года асноўнай задачай факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў органаў унутраных спраў. Факультэт таксама выконвае функцыі галаўнога падраздзялення ведамаснай падсістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Аддзяленне завочнага навучання было створана ў жніўні 2017 года з прычыны рэарганізацыі факультэта завочнага навучання[1].

Кафедры

правіць
  • Кафедра кіравання органамі ўнутраных спраў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў

Начальнікі

правіць

Зноскі