Іван Віктаравіч Ломаць

Іван Віктаравіч Ломаць (нар. 1975) — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2019).

Іван Віктаравіч Ломаць
Дата нараджэння 1975
Грамадзянства
Род дзейнасці міліцыянер, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук (2005)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння з адзнакай у 1996 годзе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства» ў дзённай форме атрымання адукацыі працягнуў навучанне ў ад’юнктуры.

З 1999 года па 2008 год праходзіў службу ва ўстанове адукацыі на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедраў аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў факультэта крымінальнай міліцыі, аператыўна-вышуковай вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі.

У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю — была прысвоена вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук. Сфера навуковых інтарэсаў — крымінальны працэс, крыміналістыка, аператыўна-вышуковая дзейнасць.

З 2008 года па 2010 год праходзіў службу ва ўпраўленні падрыхтоўкі кадраў галоўнага ўпраўлення кадраў МУС. З лютага 2010 працягнуў службу на пасадзе намесніка начальніка факультэта завочнага навучання па вучэбна-метадычнай рабоце. У верасні 2010 года ўзначаліў факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў.

З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў 9 адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сборник нормативных правовых актов и иных документов, регламентирующих кадровую работу в органах внутренних дел : в 2 т. / [составители: В. В. Бачила и др.]. — Минск, 2009. ― 2 т.