Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ

Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ
Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 2000

Гісторыя

правіць

Камандны факультэт быў створаны 17 ліпеня 2000 года загадам МНС Рэспублікі Беларусь № 019. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2016 года № 313 «Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь» ператвораны ва «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з арганізацыйна-штатнымі мерапрыемствамі загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2016 года № 166 камандны факультэт перайменаваны ў факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў[1].

Спецыяльнасці

правіць

Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі:

  • Ад’юнктура:
    • «Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць)»;
    • «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»;
    • «Пажарная і прамысловая бяспека»;
    • «Грамадзянская абарона»
  • Дактарантура:
    • «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»;
    • «Пажарная і прамысловая бяспека»

Начальнікі

правіць
  • Сяргей Анатольевіч Курылін (красавік 2001 — кастрычнік 2005),
  • Андрэй Войцехавіч Прэдкель (сакавік 2005 — студзень 2007),
  • Алег Вітальевіч Голуб (студзень 2007 — снежань 2007),
  • Цімур Рызаевіч Барыеў (снежань 2007 — люты 2013),
  • Аляксандр Рыгоравіч Іваніцкі (люты 2013 — ліпень 2013),
  • Сяргей Пятровіч Пруднікаў (ліпень 2013 — верасень 2016),
  • Сяргей Міхайлавіч Пастухоў (верасень 2016 — красавік 2018),
  • Дзмітрый Мікалаевіч Яшэня (з красавіка 2018).

Зноскі

  1. Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 7 лютага 2021.