Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання ВАРБ

Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎
ВАРБ

Гісторыя правіць

Факультэт АСК СПА і ЭВМ быў створаны ў 1974 годзе ў Мінскім ВІЗРВ СПА, а ў 1992 годзе ператвораны ў факультэт сувязі і АСК Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча.

Выпускнікоў факультэта рыхтуюць як спецыялістаў у галіне стварэння і прымянення сістэм, сетак і комплексаў тэлекамунікацыі ваеннага прызначэння, аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі і аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі і зброяй; інфармацыйнага забеспячэння і інфармацыйнага абслугоўвання органаў ваеннага кіравання; забеспячэння бяспекі і абароны інфармацыі ў сістэмах сувязі, аўтаматызаваных сістэмах апрацоўкі інфармацыі.

Вучэбна-матэрыяльная база факультэта ўключае 25 спецыялізаваных аўдыторый з сучаснымі сродкамі сувязі і апрацоўкі інфармацыі, трэнажор для абучэння радыётэлеграфістаў, вучэбны палявы вузел сувязі з 24 узорамі тэхнікі сувязі, 3 камп’ютэрных класа[1].

Склад правіць

У цяперашні час у склад факультэта ўваходзяць: упраўленне факультэта, батальён курсантаў у складзе 5 курсаў, кафедра аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі, кафедра сувязі, навучальны палявой вузел сувязі.

Спецыяльнасці правіць

Факультэт рыхтуе спецыялістаў па 3 спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 4 гады:

  • «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (эксплуатацыя)»,
  • «Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі»,
  • «Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм кіравання» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню».

Начальнікі правіць

Зноскі