Фані Яфімаўна Алер
Фані Яфімаўна Алер (нар. 17 сакавіка 1904, г. Бабруйск, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 сакавіка 1985) — беларускі дзеяч культуры.
Фані Яфімаўна Алер | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1985 (81 год) |
Адукацыя | |
Тэатр |
Біяграфія
правіцьУ 1920-я яна загадвала камсамольскім клубам. Уступіла ў камсамол, прайшла рабфак, працавла агітатарам, прапагандыстам, адказным сакратаром акруговага савета бязбожнікаў, уступіла ў партыю. Скочыла гістфак Ленінградскага інстытута імя Герцэна, Маскоўскую акадэмію імя Крупскай. У 1933-м запрасілі ў Менск рэдактарам палітычнай газеты.
Да 1938 года загадвала аддзелам прапаганды Варашылаўскага райкама партыі горада Менска. Рэпрэсаваны брат. Бацька, бальшавік з 1905-га года, выключаны з партыі. Не вытрымаўшы ганьбы, ён наклаў на сябе рукі.
З 1938 года узначальвала Беларускі дзяржаўны тэатр. 5 верасня 1946 года адхілілі ад пасады.
Напачатку 1970-х гадоў вярнулася ў Купалаўскі тэатр для таго, каб стварыць музей.