Фарнарына (карціна)
«Фарнарына» (італ.: La Fornarina) — карціна Рафаэля, якая адлюстроўвае, як мяркуюць, яго каханую Фарнарыну.
| ||
Рафаэль Санці | ||
Фарнарына. 1518—1519 | ||
La Fornarina | ||
Матэрыял | Дошка | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 85 × 60 см | |
Палацца Барберыні, Рым | ||
(інв. 2333) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мадэль намалявана напаўаголенай, у напаўпразрыстым адзенні, якое затуляе грудзі ў сарамлівым руху скульптуры «Venus Pudica» («Сарамлівая Венера»). Яе руку ўпрыгожвае бранзалет з подпісам мастака «RAPHAEL URBINAS».
Ачысткі XXI стагоддзя дазволілі высветліць, што раней існаваў пейзажны фон, заменены Рафаэлем на міртавае дрэва. Акрамя таго, руку мадэлі ўпрыгожвала кольца, пазней запісанае, што паслужыла глебай да ўзнікнення розных гіпотэз пра сапраўдныя адносіны паміж намаляванай жанчынай, меркавана, каханай майстра Фарнарынай і мастаком. Лічыцца, што гэта ж жанчына намалявана на іншай карціне Рафаэля — «Жанчына з вэлюмам» (La velata).
Цікавыя факты
правіцьТо, як Рафаэль напісаў грудзі натуршчыцы (з плямай скуры блакітнага адцення), служыць прыкладам розных навуковых спекуляцый на тэму, ці быў у яе рак (гл. тую ж тэму з творамі Рубенса).
Спасылкі
правіць- Пра расчыстку 2000 года Архівавана 4 кастрычніка 2011.