Фатхі Тэрбіль (араб. فتحي تربل‎‎) — лівійскі юрыст і праваабаронца. Шырокую вядомасць атрымаў у 2011 годзе, калі яго арышт выклікаў масавыя пратэсты і беспарадкі па ўсёй Лівіі, якія ў выніку прывялі да грамадзянскай вайны.

Фатхі Тэрбіль
араб. فتحي تربل‎‎
Род дзейнасці юрыст, адвакат, праваабаронца
Дата нараджэння XX стагоддзе
Грамадзянства Лівія/Лівія Лівія
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Тэрбіль выступаў прадстаўніком сваякоў загінулых у 1996 годзе зняволеных турмы Абу-Салім. Тады падчас турэмнага бунту загінулі звыш за тысячы чалавек. У лютым 2011 года ў Бенгазі ўлады арыштавалі праваабаронцу. 15 лютага на вуліцы горада выйшла каля дзвюх соцень чалавек. Яны патрабавалі вызваленне Тэрбіля і адстаўкі лідара краіны Муамара Кадафі, які кіраваў Лівіяй з 1969 года[1]. Неўзабаве дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй[2].

Крыху пазней Тэрбіля вызвалілі, але беспарадкі не толькі не скончыліся, але і перараслі ў грамадзянскую вайну.

30 мая ён быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Людовіка—Трае, якая штогод прысуджаецца юрыстам, што займаліся пытаннямі правоў чалавека[3]. Паўстанцкі Пераходны нацыянальны савет Лівіі прызначыў яго міністрам па справах моладзі і спорту[4].

Зноскі

  1. "Libya protests: Second city Benghazi hit by violence". BBC News. 16 February 2011.
  2. "Live Blog - Libya". Al Jazeera. 17 February 2011.
  3. The Ludovic-Trarieux International Human Rights Prize.
  4. National Transitional Council(недаступная спасылка). Benghazi: National Transitional Council (2011). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 25 August 2011.

Спасылкі правіць