Фелікс Лабіс

Фелікс Лабіс (9 сакавіка 1905, Марш’ен — 27 студзеня 1982, Нёі-сюр-Сен) — французска-бельгійскі жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар. Сюррэаліст. Член Акадэміі прыгожых мастацтваў Францыі (пасмяротна з 1996).

Фелікс Лабіс
фр.: Félix Labisse
Імя пры нараджэнні фр.: Félix Louis Victor Léon Joseph Labisse[4][5]
Дата нараджэння 9 сакавіка 1905(1905-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1982(1982-01-27)[6][4][7] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнарыст, дызайнер
Жанр ілюстратар[d]
Член у
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сям’я Лабіса паходзіла з Дуэ, на поўначы Францыі, але пасля Першай сусветнай вайны пераехала ў Астэндэ (Бельгія), дзе яны купілі рыбалоўнае судна. Фелікс быў прызваны на ваенную службу ў Камбры.

Самавук. Выпрабаваў моцны ўплыў творчасці Джэймса Энсара. У 1927 годзе заснаваў сваю студыю ў Астэндзе. Разам са сваім сябрам Анры Сторкам заснаваў «Галерэю сучаснага мастацтва» і «Club du Cinéma de Ostende».

У 1932 годзе пасяліўся ў Парыжы, дзе ён пасябраваў з вядомымі дзеячамі культуры Антаненам Арто, Жанам-Луі Баро і Раберам Дэсносам. У 1935 годзе зблізіўся з групай сюррэалістаў, у тым ліку, Полем Дэльво, Максам Эрнстам, Андрэ Масонам і Рэнэ Магрытам, а таксама паэтамі Жакам Прэверам і Раймонам Кено.

У пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе быў мабілізаваны, вярнуўся з фронту ў Парыж у 1940 годзе і стаў адным з кіроўных маладых французскіх мастакоў.

З 1943 года поўнасцю прысвяціў сябе жывапісу і сцэнаграфіі. У 1947 годзе стаў членам парыжскай групы сюррэалістаў «Révolutionnaire». Дзейнасць групы, якая існавала на працягу 18 месяцаў, была накіравана на прымірэнне рэвалюцыйнай марксісцка-ленінскай дзейнасці і свабоды творчасці, у тым ліку, праз сюррэалізм. Асуджэнне дзейнасці групы «Révolutionnaire» заснавальнікам сюррэалізму Андрэ Брэтонам, азначала сабой першы сур’ёзны раскол у сюррэалізме пасля Другой сусветнай вайны.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Félix Labisse
  3. Félix LabisseOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Fichier des personnes décédées
  5. 5,0 5,1 birth certificate Праверана 24 лютага 2022.
  6. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 1 мая 2020.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.