Фелікс Язэпавіч Янушкевіч
Фелікс Язэпавіч Янушкевіч (нар. 30 мая 1954, м. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі жывапісец.
Фелікс Язэпавіч Янушкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфічныя звесткі
правіцьБрат В. Янушкевіча і Я. Янушкевіча. Скончыў у 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, а таксама ў 1984 годзе творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску. У 1994—2011 — Прэзідэнт Беларускай акадэміі мастацтваў.
Жанаты з Наталляй Янушкевіч (1996), мае дачку Вікторыю і сына Валяр’яна.
Творчасць
правіцьПрацуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Роздум. А. Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я. Купала і Б. Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А. Свентарэцкі, В. Дунін-Марцінкевіч і М. Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я запаліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); поліпціха «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86).
Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гістарычных падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю.
Зноскі
Літаратура
правіць- Салавей Л. Янушкевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 277. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Тараканава М. Прыняў мінулае як спадчыну: Мастацтва Фелікса Янушкевіча / М. Тараканава // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 57-58.