Фердынанд Чатлаш

Фе́рдынанд Ча́тлаш (славацк.: Ferdinand Čatloš, 7 кастрычніка 1895, Ліптаўскі Петар[sk], Аўстра-Венгрыя — 16 снежня 1972, Марцін, ЧССР) — ваенны дзеяч Славакіі у перыяд марыянетачнага прагерманскага ўрада Іозефа Цісы (1939—1944), міністр нацыянальнай абароны, генерал.

Фердынанд Чатлаш
Ferdinand Čatloš headshot.png
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1895(1895-10-07)[1][2][3] ці 17 кастрычніка 1895(1895-10-17)[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1972(1972-12-16)[1] (77 гадоў) ці 16 кастрычніка 1972(1972-10-16)[2][3]
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў Ground Forces of the Slovak Republic[d], Czechoslovak legions in Russia[d][4] і Чэхаславацкія легіёны[d][5]
Званне генерал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У час уварвання ў Польшчу камандаваў палявой арміяй «Берналак». Спрабаваў усталяваць кантакты з антыфашысцкім супраціўленнем і з Масквой, аднак савецкія прадстаўнікі паведамілі, што не маюць патрэбы ў паслугах «квіслінгаў»[6].

Пры нападзе на СССР — камандзір Славацкага экспедыцыйнага корпуса.

Здаўся ў палон славацкім партызанам, перапраўлены ў СССР. Пасля вайны прысуджаны да 5 гадоў зняволення, аднак ужо ў 1948 годзе выпушчаны на свабоду, служыў чыноўнікам у горадзе Марцін.

Памёр у 1972 і пахаваны на Народных могілках у горадзе Марцін.

Зноскі

  1. а б Ferdinand Catlos // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б Databáze Vojenského historického archivu Праверана 28 чэрвеня 2022.
  5. Legie 100 Праверана 25 снежня 2022.
  6. Webhosting banan.cz, domény | Stránka nenalezena Архівавана 17 снежня 2007.

СпасылкіПравіць