Ферыя дэль Соль

(Пасля перасылкі з Ферыя дэль Соль (Мерыда))

Ферыя дэль Соль (ісп.: Feria del Sol — свята сонца) — міжнародны фестываль культуры, які праводзіцца кожны люты ў венесуэльскім горадзе Мерыда. Праграма фестывалю ўключае баі быкоў, выстаўкі, канцэрты, парады, спартыўныя спаборніцтвы і абранне Каралевы Сонца (Reina del Sol) .[1]

Цэнтр конкурсу Царыца Сонца (Reina del Sol)

Гісторыя правіць

 
Панарама Пласа дэ Торас Román Eduardo Sandia, Мерыда

Ідэя правядзення фестывалю ўзнікла тады, калі група аматараў вырашыла пабудаваць плошчу для бою быкоў (Пласа дэ Торас). Такія баі карысталіся папулярнасцю ў іншых венесуэльскіх гарадах. Першапачаткова было вырашана прымеркаваць фестываль да Дня бязгрэшнага зачацця Панны Марыі і праводзіць святкаванні 9 і 10 снежня. У 1968 фестываль Ферыя дэль Соль не адбыўся, але 13 красавіка таго ж года быў арганізаваны бой быкоў, які прыпаў на Вялікую суботу.

Зноскі

  1. Krzysztof Dydyński, Charlotte Beech, Venezuela, Lonely Planet, 2004, ISBN 174104197X

У Сеціве правіць