Флакон — невялікая бутэлечка, часта з упрыгожваннямі. Флакон мае ўшчыльняльнік або корак і прызначаны для захоўвання сыпкіх і вадкіх рэчываў.

Флакон

Флаконы шырока распаўсюджаны ў фармацэўтычнай, касметычнай, харчовай прамысловасці. Як правіла, яны вырабляюцца са шкла для парфумерыі, але таксама могуць быць выраблены з палімерных матэрыялаў для іншых мэтаў. Асноўны прынцып вырабу флаконаў — выдзіманне расплаўленага матэрыялу ўнутры формы (прэс-формы).

Спасылкі правіць