Фламандскі нацыянальны саюз

Фламандскі нацыянальны саюз (ФНС) (нідэрл.: Vlaamsch Nationaal Verbond) — фламандская нацыяналістычная арганізацыя ў Бельгіі, створаная Стафам дэ Клеркам 8 кастрычніка 1933 года.

Сцяг арганізацыі

Стварэнне

правіць

З’явілася пасля аб’яднання некалькіх фламандскіх галандскіх партый. Ідэалогія партыі станавілася аўтарытарнай і хутка ператварылася ў фашысцкую.

Другая сусветная вайна

правіць

У 1940 годзе Германія акупавала Бельгію. Франкамоўныя рэксісты з Валоніі пачалі супрацоўнічаць з немцамі і стварылі 28-ю дабраахвотніцкую грэнадзёрскую дывізію СС «Валонія» (1-я Валонская). Гэта прымусіла Стафа дэ Клерка пайсці на саюз з немцамі.

Клерк памёр у 1942 годзе і яго месца заняў больш умераны Хендрык Эліяс. Ён пачаў весці перамовы з Германіяй аб стварэнні грамадзянскага ўрада, але прашэнне было адхілена.

Пасля ўваходу саюзнікаў у Бельгію ФНС быў абвешчаны па-за законам, Эліяс збег у Германію, дзе пасля акупацыі яе саюзнікамі прысуджаны да пажыццёвага зняволення, аднак, адбыўшы 14 гадоў у зняволенні, быў памілаваны і вызвалены ў 1959 годзе.

Літаратура

правіць
  • Clough, Shepard B. IX: The Flemish Movement // Belgium / Goris, Jan-Albert. — Berkeley, CA: University of California Press, 1946. — (The United Nations).
  • De Wever, Bruno. Greep naar de Macht: Vlaams-nationalisme en Nieuwe orde, het VNV 1933-1945 (гал.). — Tielt: Lannoo, 1994. — ISBN 902092267X.
  • Ishiyama, John T.; Breuning, Marijke. Ethnopolitics in the New Europe. — Lynne Rienner Publishers, 1998. — ISBN 978-1555876104.
  • Philip Rees. Biographical Dictionary of the Extreme Right Since 1890 (англ.). — Simon & Schuster, 1991. — ISBN 978-0130893017.