Фларыдскі міжнародны ўніверсітэт

Фларыдскі міжнародны ўніверсітэт (англ.: Florida International University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Маямі, штат Фларыда.

Фларыдскі міжнародны ўніверсітэт
англ.: Florida International University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Florida International University
Заснаваны 1965
Студэнты 48 439[1] і 41 409[2]
Краіна
Размяшчэнне Маямі, Фларыда, ЗША
Сайт fiu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваная ў 1965 годзе заканадаўчым органам штата Фларыда, вучэльня адчыніла свае дзверы для студэнтаў у 1972 годзе. Універсітэт вырас і стаў трэцім па велічыні універсітэтам штата і восьмым па велічыні дзяржаўным універсітэтам у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў. Ён мае 11 каледжаў і больш за 40 цэнтраў, устаноў, лабараторый і інстытутаў, якія прапануюць больш за 200 праграм навучання. Гадавы бюджэт універсітэта складае больш за 1,7 мільярда долараў ЗША, а штогадовы эканамічны эфект — больш за 5 мільярдаў долараў ЗША.

Структура

правіць
  • Каледж архітэктуры і мастацтваў
  • Каледж мастацтваў, навук і адукацыі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
  • Каледж права
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства і навук аб здароўі
  • Каледж грамадскага здароўя і сацыяльнай работы
  • Школа гасцінасці і турыстычнага менеджменту
  • Школа міжнародных і грамадскіх спраў
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць