Фларэнтыйскі ўніверсітэт
Фларэнтыйскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Firenze, UNIFI) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых універсітэтаў Італіі. Знаходзіцца ў горадзе Фларэнцыя. У ім навучаецца каля 60 000 студэнтаў. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 328 месца ў свеце сярод усіх універсітэтаў па рэйтынгу Top Universities, складзеным Times Higher Education.
Фларэнтыйскі ўніверсітэт (UNIFI) | |
---|---|
італ.: Universita degli Studi di Firenze | |
Арыгінальная назва | італ.: Universita degli Studi di Firenze |
Заснаваны | 1321 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Luigi Dei[d] |
Студэнты | 60 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Фларэнцыя, Італія |
Сайт | www.unifi.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларэнтыйскі studium generale («ўсеагульная школа») узнікла ў 1321 годзе, аднак у канцы XV і пачатку XVI стст. не раз пераводзілася з Фларэнцыі ў Пізу. У 1859 годзе была рэарганізавана ў Інстытут практычных заняткаў і павышэння кваліфікацыі, праіснаваўшы пад гэтай назвай да 1923 года.
Структура
правіцьВа ўніверсітэце ўтворана 12 факультэтаў:
- Сельскагаспадарчы
- Архітэктурны
- Мастацтваў
- Эканамічны
- Юрыдычны
- Інжынерны
- Фармакалагічны
- Псіхалогіі
- Медыцынскі
- Педагагічны
- Матэматычных, фізічных і прыродазнаўчых навук
- Паліталогіі
Вядомыя выкладчыкі і студэнты
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларэнтыйскі ўніверсітэт