Флора Дафі (англ.: Flora Duffy; нар. 30 верасня 1987, Пейджэт, Брытанскія заморскія тэрыторыі) — трыятланістка, прадстаўляе на спаборніцтвах Бермудскія астравы, алімпійская чэмпіёнка 2020 года (першая ў гісторыі Бермуд ва ўсіх відах спорту), чэмпіёнка Гульняў Садружнасці, двухразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка свету па крос-трыятлоне, пяціразовая пераможца чэмпіянатаў свету XTERRA. Удзельніца чатырох Алімпійскіх гульняў. Афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Флора Дафі
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя трыятлон[1]
Нарадзілася 30 верасня 1987(1987-09-30) (36 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 164 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дафі атрымала адукацыю ва Уорыкскай акадэміі, Каледжы Кэлі ў Тавістоку, які цяпер называецца «Маўнт Кэлі», і Універсітэце Каларада ў Боўлдэры, дзе яна атрымала ступень бакалаўра сацыялогіі.

Дафі атрымлівала ўрадавыя ўзнагароды за свае дасягненні, у тым ліку стала афіцэрам Ордэна Брытанскай Імперыі ў лістападзе 2018 года.

У снежні 2017 года Дафі выйшла замуж за паўднёваафрыканскага трыятланіста Дэна Х’юга ў Стэленбосе, родным горадзе Х’юга.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. Sports-Reference.com Праверана 20 студзеня 2016.