Форзац
Фо́рзац (ням.: Forsatz) — складзены папалам ліст паперы, змяшчаемы паміж пераплётнай накрыўкай і блокам кнігі.
Форзац злучае блок кнігі з накрыўкай і абараняе крайнія лісты ад забруджвання. Адначасова форзац з'яўляецца элементам афармлення. Унутраны ліст форзаца прыклейваецца да крайняга ліста (сшытка), а знешні — да ўнутранага боку пераплётнай накрыўкі кнігі.
Форзац па афармленні можа быць простым (белым або каляровым), аздобленым дэкаратыўным малюнкам або арнаментам, тэматычным (адлюстроўвае тэматыку кнігі). Часам на форзацы адлюстроўваюць карты, фотаздымкі, цытаты і іншую інфармацыю па зместу кнігі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 438. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
правіць- Форзац (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Форзац Архівавана 14 жніўня 2014. // Мильчин А. Э. Издательский словарь-справочник: [электронное издание]. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: ОЛМА-Пресс, 2006. (руск.)
- Форзац Архівавана 1 верасня 2010. // Стефанов С. И. Реклама и полиграфия: опыт словаря-справочника.— М.: Гелла-принт, 2004. — 320 с: ил. — (Рекламные технологии). (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Форзац