Форн'ёт (анг. Fornjot) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Форн'ёта, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLII.

Гісторыя адкрыццяПравіць

Форн'ёт быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 8. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.