Форт (мова праграмавання)

Форт (англ.: Forth) — імператыўная мова праграмавання, а таксама праграмнае асяроддзе, створаныя Чарльзам Мурам у канцы 1960-х гг. Магчымасці мовы ўключаюць структурнае праграмаванне, рэфлексію (здольнасць мадыфікаваць праграмныя структуры ў час выканання праграмы), конкатэнатыўнае праграмаванне (стварэнне функцый праз супастаўленне) і пашыральнасць (праграміст можа ствараць новыя каманды).

Forth
Клас мовы працэдурная, стэк-арыентаваная, рэфлектыўная, канкатэнатыўная
З'явілася ў 1970
Аўтар(ы) Чарльз Мур
Тыпізацыя дадзеных адсутнічае
Асноўныя рэалізацыі SwiftForth (Forth, Inc.)
Gforth (Свабоднае ПЗ)
VFX Forth (MicroProcessor Engineering)
Зведала ўплыў Burroughs large systems, Лісп, APL
Паўплывала на Factor, PostScript, RPL, REBOL

Форт — працэдурная мова праграмавання без сістэмы тыпаў. Каманды мовы могуць выконвацца як інтэрактыўна, так і кампілявацца для пазнейшага выканання.

Ужываецца ва ўбудаваных сістэмах і ў касмічнай тэхніцы.[1] Таксама, гульня Starflight ад Electronic Arts, якая выйшла ў 1986 годзе, была напісана на адмысловай рэалізацыі Форт.[2]

Зноскі

  1. NASA applications of Forth (original NASA server no longer running, copy from archive.org)
  2. Starflight (28 кастрычніка 2014).

ЛітаратураПравіць

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8