Франц Лакнер
Франц Лакнер (14 ліпеня 1956, в. Санкт-Анна-ам-Айген, Штырыя) — арцыбіскуп, Старшыня Канферэнцыі біскупаў Аўстрыі.
Франц Лакнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Balecium[d] | ||||||
Папярэднік | Peter Kang U-il[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Грац-Шэкаўскі дыяцэзія[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Archdiocese of Salzburg[d] | ||||||
Папярэднік | Alois Kothgasser[d] | ||||||
Дзейнасць | багаслоў, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
14 ліпеня 1956[1][2] (68 гадоў) |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьФранц Лакнер нарадзіўся 14 ліпеня 1956 года і пры хросце атрымаў імя Антон. Выхоўваўся ў сялянскай сям’і і пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў электрыкам. Пасля вайсковай службы, якую праходзіў у падраздзяленні ААН на Кіпры ў 1978–1979 гадах, вырашыў стаць святаром і распачаў вучобу ў ліцэі ў Хорне (Ніжняя Аўстрыя).
У 1984 годзе ўступіў у ордэн францішканаў, у якім прыняў манаскае імя Францішак і ў 1989 годзе як Франц Лакнер прынёс вечныя манаскія абяцанні, а ў 1991 годзе стаў святаром. Вывучаў тэалогію і абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі ў Папскім універсітэце Antonianium францішканскага ордэна ў Рыме, пасля чаго выкладаў метафізіку. У 1999 годзе быў прызначаны настаяцелем францішканскай правінцыі ў Вене і з гэтага часу выкладаў філасофію ў Філасофска-тэалагічным універсітэце ў Хайлігенкройцы ў Ніжняй Аўстрыі.
У кастрычніку 2002 года а. Франц Лакнер быў менаваны дапаможным біскупам дыяцэзіі Грац-Зэкау.
Біскупскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 2002 года, а 10 лістапада 2013 года мітрапалітальны капітул Зальцбурга выбраў яго Зальцбуржскім арцыбіскупам[3].
Зноскі
- ↑ Franz Lackner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franz Lackner // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Каталіцкі епіскапат Аўстрыі абраў новага старшыню. Ім стаў Зальцбуржскі арцыбіскуп Франц Лакнер