Фрыдрых III (герцаг Аўстрыі)
Фрыдрых III (ням.: Friedrich III.; 31 сакавіка 1347, Вена — 10 снежня 1362, Вена) — герцаг Аўстрыі ў 1358—1362 гг. з дынастыі Габсбургаў.
Біяграфія
правіцьФрыдрых III быў другім сынам аўстрыйскага герцага Альбрэхта II і Яганы Пфірт. Пасля смерці бацькі ў 1358 г. кіраўніком Аўстрыі стаў старэйшы брат Фрыдрыха Рудольф IV, а адзінаццацігадовы Фрыдрых быў абвешчаны герцагам Карынтыі і суправіцелем Рудольфа. Рэальнай улады Фрыдрых III не меў, цалкам падпарадкоўваючыся свайму старэйшаму брату. Ва ўзросце пятнаццаці гадоў ён нечакана сканаў у Вене і быў пахаваны ў саборы Святога Стэфана там жа.
Фрыдрых III не быў жанаты і дзяцей не меў.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых III (герцаг Аўстрыі)
Папярэднік Альбрэхт II |
герцаг Аўстрыі і Карынтыі 1358—1362 Суправіцель: Рудольф IV |
Пераемнік Рудольф IV |