Фрыц Макензен

Фрыц Макензен (ням.: Fritz Mackensen; 8 красавіка 1866, Грэнэ каля Краензена — 12 мая 1953, Брэмен) — нямецкі мастак, адзін з найвядомых прадстаўнікоў югендштылю ў Паўночнай Германіі.

Фрыц Макензен
ням.: Fritz Mackensen
Дата нараджэння 8 красавіка 1866(1866-04-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1953(1953-05-12)[1][4][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Герта Макензен[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, скульптар, палітык, партрэтыст, пейзажыст
Месца працы
Жанр пейзаж
Уплыў на Вальтэр Айнбек[d], Ёган Валет[d] і Магда Лангенштрас-Уліх[d]
Партыя
Член у
Узнагароды

Біяграфія і творчасцьПравіць

Фрыц Макензен вучыўся жывапісу ў Петэра Янсена ў Дзюсельдорфе і ў Вільгельма фон Дзіца і Фрыдрыха Аўгуста фон Каўльбаха ў Мюнхене, якія працавалі пераважна па тэматыцы гістарычнага жывапісу. Нягледзячы на ​​ўплыў настаўнікаў, асноўную цікавасць у маладога мастака выклікаюць пейзажны жывапіс і выява будняў сялянскага жыцця. У 1884 годзе ён пасяляецца ў Ворпсведэ каля Брэмена, дзе ў 1889 годзе сумесна з Ота Мадэрзонам засноўвае калонію мастакоў, да якой у ліку іншых далучыліся Ганс ам Эндэ, Генрых Фогелер, Фрыц Авербек, Бернхард Хетгер і Паўла Мадэрзон-Бек.

У 1910—1918 гадах выкладаў у Веймары, і ў гэтыя гады працы Макензена становяцца вядомыя па ўсёй Германіі. Паэт Райнер Марыя Рыльке апеў творчасць мастака ў кнізе вершаў «Пра пілігрымку» (1903).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118575910 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Fritz Mackensen
  3. Fritz Mackensen // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Fritz Mackensen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Fritz Mackensen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118575910 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.