Фрэгат
Фрэгат — у парусным ваенным флоце 17-першай палове 19 стагоддзя драўляны 3-мачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. Меў 2 батарэйныя палубы (закрытую і адкрытую), да 60 гармат і большую хуткасць, за лінейны карабель.
У Другую Сусветную вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Прызначаўся для процілодачнай і проціпаветранай абароны баявых караблёў і канвояў транспарту. Меў артылерысцкае і тарпеднае ўзбраенне.
Сучасны карабель у ВМС некаторых дзяржаў для процілодачнай і проціпаветранай абароны. Водазмяшчэнне да 4000 тон, мае ракетна-артылерыйскае ўзбраенне і ўстаноўкі рэактыўных бомбакідальнікаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.