Фрэнк Кабуі (англ.: Frank Kabui, нар. 1946?) — палітычны дзеяч Саламонавых Астравоў. З 7 ліпеня 2009 года генерал-губернатар краіны.

Фрэнк Уту Афагіёра Кабуі
Frank Utu Ofagioro Kabui
Сцяг6-ы Генерал-губернатар Саламонавых Астравоў
з 7 ліпеня 2009
Манарх Лізавета II
Папярэднік Натаніэл Ваэна
Нараджэнне 20 красавіка 1946(1946-04-20) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык
Узнагароды
афіцэр ордэна Брытанскай імперыі

KStJ[d] (25 мая 2018)

рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія кавалер ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кабуі нарадзіўся ў 1946 годзе, у вёсцы Манакваі, Малуу ў паўночнай частцы правінцыі Малаіта.[1] У 1975 годзе выпусціўся з Універсітэта Папуа — Новай Гвінеі, стаўшы першым дыпламаваным спецыялістам па праве на Саламонавых Астравах.[2] У 1980 годзе стаў першым выхадцам з Саламонавых астравоў, прызначаным на пасаду генеральнага пракурора. У 1994 годзе быў абраны старшынёй Камісіі па прававой рэформе, а ў 1998 годзе прызначаны суддзёй Высокага суда Саламонавых Астравоў[3] (сышоў у адстаўку ў красавіку 2006 года ва ўзросце 60 гадоў). У тым жа годзе зноў быў прызначаны старшынёй Камісіі па прававой рэформе.[1]

15 чэрвеня 2009 года, пасля чатырох раўндаў галасавання, быў абраны генерал-губернатарам Саламонавых Астравоў, атрымаўшы падтрымку 30 парламентарыяў. Афіцыйна заняў пасаду 7 ліпеня 2009 года, калі кандыдатура Кабуі была ўхвалена Каралевай Саламонавых Астравоў, Лізаветай II.[1]

9 кастрычніка 2009 года стаў Рыцарам Вялікага Крыжа Ордэны Святога Міхаіла і Святога Георгія.[4]

Зноскі

  1. а б в Mr Frank Kabui is elected new Governor-General designate of Solomon Islands (англ.). National Parliament of Solomon Islands. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2010.
  2. Kabui says no surprise in winning GG election (англ.). Radio New Zealand International (16 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка, 2012. Праверана 12 красавіка 2010.
  3. SOLOMON ISLANDS HAS A NEW HIGH COURT JUDGE: FRANK KABUI (англ.). PACNEWS/Ioane (19 мая 1998). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2010.
  4. Notice: 941330 (Issue: 59208) (англ.). The London Gazette (9 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка, 2012. Праверана 12 красавіка 2010.