Фуэртэ-дэ-Самайпата

Археалагічны помнік Фуэртэ-дэ-Самайпата — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаны ў гарах цэнтральнай Балівіі на вышыні 1949 м над узроўнем мора, за 120 км ад Санта-Круса.

Археалагічны помнік Фуэртэ-дэ-Самайпата*
Fuerte de Samaipata**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

View of the sculptured rock
Краіна Балівія
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii
Спасылка 883
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Карыбы
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1998 г  (22-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

На паверхні камяністага пагорка высечаны рэльефныя выявы ягуараў, змей, геаметрычных фігур і чыслаў. На схіле пагорка высечаны круг, частка месцаў пазначаны лункамі, аднак дакладнае іх прызначэнне застаецца нявысветленым. Вучоныя лічаць пагорак цэнтрам, дзе здзяйсняліся рэлігіёзныя цырымоніі.

На поўдні пагорка — рэшткі жылога і адміністрацыйнага кварталаў. У XIV—XVI стст. гэтае месца мела назву эль-Фуэртэ.

Унікальны археалагічны помнік, які не мае аналагаў у Амерыцы, распавядае пра даіспанскія традыцыі і вераванні мясцовага насельніцтва. Археолагі падкрэсліваюць вялікае рэлігіёзнае прызначэнне гэтых руін і адмаўляюць ваеннае.

Літаратура правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 883
рус.англ.фр.
  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.