Фёдар Вясна

намеснік віцебскі

Фёдар Вясна (Fiedor Wiesna, Fedor Wesna, Chwiodor Wesna; ? — 1393, Віцебск) — набліжаны баярын Вітаўта, сакольнічы, староста віцебскі (1392—1393). Праваслаўны. Валодаў маёнткам Навасёлак (Novam villam alio nomine in vulgari Nowesyolo)[1] каля Жупран.

Фёдар Вясна
намеснік віцебскі[d]
з 1392
Нараджэнне невядома
Смерць 1393

Пасля смерці ўдавы Альгерда Ульяны Аляксандраўны (17 сакавіка 1392), Вітаўт ператварыў Віцебскае княства ў староства (намесніцтва), першым старостай прызначаны Фёдар Вясна. Калі Свідрыгайла ў 1393 годзе захапіў горад, які лічыў сваёй «отчынай», Фёдар Вясна быў пакараны смерцю — утоплены ў Дзвіне.

Зноскі

  1. Semkowicz W. Przywileje Witołda dla Moniwida, starosty wileńskiego i testament jego syna Jana Moniwidowieza // Ateneum Wileńskie. № 2, 1923. — S. 259.

Літаратура правіць