Фёдар Антонавіч Палачанін

беларускі пісьменнік
(Пасля перасылкі з Фёдар Палачанін)

Фёдар Антонавіч Палачанін (нар. 27 жніўня 1951 года, в. Чаркасы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі празаік.

Фёдар Антонавіч Палачанін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 жніўня 1951(1951-08-27) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі педінстытут (1974). Працаваў загадчыкам Лісавіцкага сельскага клуба, настаўнікам Чаркаскай пачатковай, Лісавіцкай васьмігадовай, Докшыцкай сярэдняй (№ 2) школ, метадыстам і інспектарам Докшыцкага раёна, інструктарам Докшыцкага РК КПБ, загадчыкам раённай фільматэкі. 3 2000 г. галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама. Акцёр Докшыцкага народнага тэатра (з 1980).

Друкуецца з 1992 года. Аўтар кніг «Расплата за нелюбоў» (1998), «Недаспяваная песня» (2001), «Белы абрус» (2002), «Не свая віна», «Урок на ўсё жыццё» (абедзве 2003), «Вяртанне да першачысціні» (2004), «Нявыпраўленая памылка», «Пазычанае шчасце» (абедзве 2005), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2006), «Голас сумлення» (2008), «Докшыцкі край», «Жыву я подыхам нябёс» (абедзве 2009), «Зраненае сэрца» (2011), «Шлях да Бога» (2012), «Даравальная нядзеля» (2012), «Дарога ў неба» (2014), «Маўклівая любоў» (2015), «Галалёд», «Ці так жывём?» (абедзве 2017), «Святло сярод ночы» (2018).

Творы Ф. Палачаніна вызначаюцца жанравай разнастайнасцю, свежасцю і актуальнасцю праблем, жыццёвай праўдзівасцю, глыбокім псіхалагічным аналізам. Паводле яго твораў Докшыцкі народны тэатр паставіў спектаклі «Расплата за нелюбоў» (1997), «Не свая віна» (2000). Беларускае радыё паставіла радыёспектаклі: «Спытай сэрца сваё», «Расплата за нелюбоў» (абодва 1998), радыёкампазіцыю «Красуйся, бярозка, расці» (2001). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008). У 2013 годзе Фёдар Антонавіч Палачанін стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя П. Броўкі.

ЛітаратураПравіць

  • Палачанін Фёдар Антонавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 634—635.