Фёдар Уладзіміравіч Кадол
Фёдар Уладзіміравіч Кадол (нар. 1 лістапада 1946, в. Васькоўка, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі. Доктар педагагічных навук (2004), прафесар (2010). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2005).
Фёдар Уладзіміравіч Кадол | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (спецыяльнасць «Фізіка», 1967; аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя і гісторыя педагогікі», 1977).
Працаваў у Слабадской сярэдняй школа Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (1973—1974, дырэктар), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1974, факультэт псіхалогіі і педагогікі, кафедра педагогікі, з 2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання і выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі.
Узнагароды правіць
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2009).
Бібліяграфія правіць
- Формирование чести и личного достоинства учащихся в системе нравственного воспитания : на материале учебно-воспитательной работы со старшими школьниками : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.02 : защищена 19.12.2002 : утверждена 21.01.2004 / Кадол Федор Владимирович. ― Гомель, 2002.