Фіка (шведск.: fika) — шведская традыцыя рабіць перапынак у працы, каб выпіць кавы, звычайна з ласункамі.[1] Такі перапынак шведы ладзяць кожныя дзве гадзіны, і доўжыцца ён не больш за 15 хвілін.

Фіка

У шведскай мове слова fika з'яўляецца як назоўнікам, які азначае сам перапынак, так і дзеясловам, які апісвае яго выкананне. Фіка часта праводзіцца ў коле сяброў, калег або сям'і. Да кавы часам падаюць розныя ласункі, напрыклад, печыва або плюшкі.

У 2007 годзе жыхары горада Кальмар устанавілі рэкорд, сабраўшы самую вялікую зарэгістраваную фіку, у якой прынялі ўдзел 2620 чалавек. Для таго, каб пабіць гэты рэкорд, скандынаўскі вытворца кавы Gevalia зладзіў падобныя мерапрыемствы ў 2009 годзе ў дзесяці гарадах. Новым рэкардсменам стаў Эстэрсунд, у якім на фіку прыйшлі 3563 жыхароў і гасцей горада.[2]

Зноскі

  1. Henderson, Helene (2005). The Swedish Table. U of Minnesota P. p. xxiii-xxv. ISBN 978-0-8166-4513-8.
  2. Gevalia bjuder på Sveriges största fika!(недаступная спасылка). Gevalia. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012. Праверана 31 December 2009. (шведск.)