Фірузабад
Фірузаба́д[1][2][3] (сярэднеперс. اردشيرخوره Ардашыр-Хварах , перс.: فيروزآباد Fīrūzābād) — горад на поўдні Ірана, у правінцыі Фарс. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Фірузабад.
Горад
Фірузабад
فيروزآباد
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад знаходзіцца ў заходняй частцы Фарса, у горнай мясцовасці паўднёва-ўсходняга Заграса, на вышыні 1 322 метраў над узроўнем мора[1]. Фірузабад размешчаны на адлегласці прыблізна 85 кіламетраў на поўдзень ад Шыраза, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 760 кіламетраў да паўднёва-паўднёваму ўсходу (SSE) ад Тэгерана, сталіцы краіны.
Гісторыя
правіцьФірузабад мае старажытную гісторыю. Аляксандр Македонскі знішчыў ранейшы горад Гор. Праз некалькі стагоддзяў Ардашыр I, першы цар дынастыі Сасанідаў, аднавіў горад і зрабіў яго сваёй сталіцай. Ізноў спустошаны падчас арабскага заваявання ў VII стагоддзі.
Аляксандр Македонскі змог накіраваць на горад воды возера, якое захавалася уверх па цячэнні ракі. Ардашыр I, аднаўляючы горад, пабудаваў адводны канал ад возера.
Горад будаваўся як сталіца і быў акружаны сцяной з чатырма брамамі, у цэнтры знаходзіўся зараастрыйскі храм.
Славутасці
правіцьПобач з горадам захаваліся ў руінах пабудовы Ардашыра — крэпасць Галех-Дахтар («крэпасць дачкі»), палац Ардашыра і храм вогнепаклоннікаў на месцы былога горада Гор, або Ардашыр-Хварах. У 1997 г. урад Ірана прапанавала ўключыць гэтыя помнікі ў спіс Сусветнай спадчыны.
Насельніцтва
правіцьПаводле даных перапісу, на 2006 год насельніцтва складала 58 210 чалавек[3]; у нацыянальным складзе пераважаюць кашкайцы, у канфесійным — мусульмане-шыіты.
1986 | 1991 | 1996 | 2006 | 2012 |
---|---|---|---|---|
34 433 | 43 424 | 50 051 | 58 210 | 63 506[4] |
Зноскі
- ↑ а б Фізіка-геаграфічныя даныя (англ.)
- ↑ GeoNames (англ.)
- ↑ а б World Gazetteer Архівавана 9 лютага 2013. (англ.)
- ↑ меркаванае
Спасылкі
правіць- Fars Cultural Heritage Organization Архівавана 12 лютага 2005.