Фітахімія
Фітахімія (ад грэч. фіта- расліна і -хімія) — навука, якая займаецца вывучэннем хімічнага саставу раслін. Фітахімікі імкнуцца апісаць структуры вялікай колькасці другасных метабалітаў, выяўленых у раслінах, функцыі гэтых злучэнняў у біялогіі чалавека і раслін, а таксама абгрунтаваць біясінтэз гэтых злучэнняў.
Задачы фітахіміі — стварэнне высокаэфектыўных лекавых прэпаратаў на аснове рэчываў расліннага паходжання і экалагічна чыстых сродкаў абароны раслін. Іншы кірунак — экалагічна чыстыя сродкі аховы раслін. Фітахімічныя даследаванні, накіраваныя на выкарыстанне чалавекам (то бок адкрыццё новых лекаў), часта могуць быць цесна звязаны з фармакагнозіяй, аднак, па колькасці і аб’ёме задач і мэт фітахімія, як навука, несумненна самастойная. Фітахімічныя даследаванні, засяроджаныя на экалагічных функцыях і эвалюцыі фітахімічных рэчываў, імаверна, падпадаюць пад дысцыпліну хімічнай экалогіі. Эксперыментальная фітахімія мае дачыненне таксама і да галіны фізіялогіі раслін.
Расліны сінтэзуюць хімічныя рэчывы па многіх прычынах, у тым ліку для абароны ад нападаў насякомых і хвароб. Злучэнні, выяўленыя ў раслінах, бываюць розных відаў, але большасць з іх можна згрупаваць у чатыры асноўныя біясінтэтычныя класы: алкалоіды, фенілпрапаноіды, полікетыды і тэрпеноіды.
У фітахімічных даследаваннях найчасцей выкарыстоўваюцца метады экстракцыі і вызначэння структуры з дапамогай ЯМР-спектраскапіі і храматаграфіі.
Літаратура
правіць- Arnason John T. Phytochemistry of Medicinal Plants. — Springer Science & Business Media. — 2013. ISBN 9781489917782.
- Минина С. А. Химия и технология фитопрепаратов / Под научн. ред. Поцелуевой Л. А.. — М.: ГЭОТАР-МЕД, 2004. — 560 с. — ISBN 5-9231-0439-3, ББК 56.7я73.
- Яковлев Г. П. Фармакогнозия. Растения для нас. — М.: 1996. — С. 9.
- Springbob, Karen & Kutchan Introduction to the different classes of natural products. In Lanzotti, Virginia (ed.). Plant-Derived Natural Products: Synthesis, Function, and Application. — Springer. — 2009. — p. 3. ISBN 978-0-387-85497-7.
- Захаров В. П. Лекарственные вещества из растений и способы их производства — Ташкент: Фан. — 1980. — 232 с.
- Кедик С. А. Фитохимия. Алкалоиды: синтез, методы выделения и анализа — М. — 2010. — 246 с. ISBN 978-5-905057-02-1