Фёдар Антонавіч Бруні

(Пасля перасылкі з Ф. А. Бруні)

Фёдар (уласна Фідэліа) Антонавіч Бруні (10 чэрвеня 1799, Мілан — 30.8(11.9).1875, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак.

Фёдар Антонавіч Бруні
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1799(1799-06-10)[1] ці 15 (27) снежня 1801[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) верасня 1875
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Antonio Bruni de Baroffi[d]
Дзеці Yuli Fedorovich Bruni[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў на Vassily Maximov[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Італьянец па паходжанні. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1809-18) у А. І. Іванава, А. Я. Ягорава, В. К. Шабуева. У 1818-36 і 1838-41 гадах працаваў у Італіі. Прафесар (1836) і рэктар (1855-71) пецярбургскай АМ. У 1820-я гадах у некаторых сваіх творах імкнуўся напоўніць грамадзянскім пафасам і рамантычнай эмацыйнасцю ўмоўныя формы акадэмічнага мастацтва («Смерць Камілы, сёстры Гарацыя», 1824, Рускі музей; малюнкі для альбома «Нарысы падзей з Расійскай гісторыі…», выдадзены ў 1839). Да гэтага ж перыяду адносіцца лепшы сярод нешматлікіх партрэтаў Бруні — рамантычны партрэт З. А. Валконскай у касцюме Танкрэда (1820, Рускі музей). Адначасова Бруні працаваў над інтымна-лірычнымі сцэнамі на антычныя тэмы («Абуджэнне грацый», 1827, Траццякоўская галерэя). З 1830-х гадах Бруні становіцца прадстаўніком найбольш кансерватыўных тэндэнцый рамантызму ў рускім жывапісе, які ў яго творчасці набывае рэлігійна-містычную афарбоўку. Грандыёзнае палатно Бруні на біблейскую тэму «Медны змей» (1827-41, Рускі музей) адзначана выразам злавеснай фатальнасці таго, што адбываецца. Бруні — аўтар 35 кардонаў для роспісаў Ісакіеўскага сабора (1841-45, Рускі музей). З канца 1840-х гг. — кіраўнік рускага акадэмізму.

Зноскі