Адкрыць галоўнае меню

Францішак Карлавіч Будзька

(Пасля перасылкі з Ф. Будзька)

Францішак Карлавіч Будзька (23 студзеня 1884, в. Вознаўшчына, Вілейскі павет, Віленская губернія — 2 студзеня 1920, в. Янатруда на Полаччыне) — рымска-каталіцкі святар, культурна-асветны дзеяч, пісьменнік, перакладчык.

Францішак Карлавіч Будзька
01-budzka.jpg

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз, пісьменнік, перакладчык
Нараджэнне: 23 студзеня 1884(1884-01-23)
Смерць: 2 студзеня 1920(1920-01-02) (35 гадоў)

БіяграфіяПравіць

Скончыў народнае вучылішча ў Будславе, затым Вілейскае павятовае вучылішча (1899). У 1901 здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1901-05 вучыўся ў Пецярбургу ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі, дзе пачаў перакладаць на беларускую мову рэлігійныя кнігі. У 1906 працягваў вучобу ў Пецярбургскай Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі. У 1907 вымушаны адмовіцца ад далейшай вучобы з-за цяжкага фінансавага становішча.

У 1907 пасвечаны ў святары. Адзін з пачынальнікаў беларускага каталіцкага выдавецкага руху. Пераклаў з польскай мовы кнігі «Кароткі катахізм для прыспасаблення дзяцей да першай Споведзі і Камуніі Святой» Роха Філяхоўскага, «Кароткая гісторыя святая» Шустара і «Кароткае выясненне абрадаў Р.-Каталіцкаго касцёла» Банчкоўскага. Дазвол на друк на ўсе тры кнігі даў біскуп Стафан Данісевіч. «Катахізм» быў надрукаваны ў 1907 г. накладам 10000 асобнікаў. Астатнія два пераклады засталіся ў рукапісе.

З 9 студзеня 1908 г. вікарый Полацкага касцёла. У 19121917 гг. у Пецярбургу, дзе служыў вікарыем і вёў заняткі ў Сестржанцэвіцкім павятовым вучылішчы пры касцёле Св. Станіслава.

У 1911 г. ксёндз Францішак Будзька выдаў па-беларуску пераклад кнігі Яна Урбана «Бл[аслаўлёны] Андрэй Баболя». Кніга выйшла ў віленскай друкарні Марціна Кухты. Да перакладзенага тэкста была далучаная паэма пра Баболю, якую, на думку літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча, мог напісаць Янка Купала[1].

Матэрыяльна падтрымліваў выданне першай беларускай каталіцкай газеты «Biełarus» (Вільня, 19131915). Пасля 1917 служыў у Полацкім дэканаце. Член арганізацыйнага камітэта і ўдзельнік 1-га з'езда беларускага каталіцкага духавенства (Мінск, 24-25.5.1917).

З усталяваннем ва Усходняй Беларусі савецкай улады пераследаваўся органамі бяспекі.

Памёр ад запалення лёгкіх. Месца пахавання невядомае.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць