«Вена Кэпіталз» (ням.: Vienna Capitals) — аўстрыйскі прафесійны хакейны клуб з горада Вена.

ХК Вена Кэпіталз
Краіна
Горад Вена, Аўстрыя
Заснаваны 2000
Хатняя арэна Эрсте Банк Арэна, Вена[1] (на 7022)
Колеры               
Хакейная ліга Аўстрыйская хакейная ліга
Галоўны трэнер Аўстрыя Дейв Кемерон
Дырэктар Аўстрыя Франц Калла
Капітан Аўстрыя Маріо Фішер
Афіцыйны сайт vienna-capitals.at

Гісторыя правіць

 
Лагатып ХК «Вена Кэпіталз» у 2001-2011 гг
 
«Вена Кэпіталз» падчас турніру «European Trophy». 2011 год, Вена, Аўстрыя.

Заснаваны ў 2000 годзе, пасля расфарміравання ХК «Wiener EV».

У сезоне 2000/2001 клуб дэбютаваў у Аўстрыйскай хакейнай лізе і дайшоў да чвэрцьфіналу.

У 2011 годзе «Кэпіталз» прынялі ўдзел у розыгрышы «European Trophy». Яны выйграюць толькі 1 гульню з 8 і фінішуюць апошнімі ў сваім дывізіёне.

У кастрычніку 2018 года мабільны аператар «spusu» стаў спонсарам клуба.

Хатнія матчы «Кэпіталз» праводзіць на ​​«Erste Bank Arena»[en], які знаходзіцца ў раёне Вены Донауштадт і змяшчае 7022 гледача.

Гістарычныя назвы правіць

  • EV Vienna Capitals (2001–2011)
  • UPC Vienna Capitals (2011–2017)
  • Vienna Capitals (2017–2018)
  • spusu Vienna Capitals (2018—па сённяшні дзень)

Дасягненні правіць

Аўстрыйская хакейная ліга

  •   Чэмпіён (2): 2005, 2017
  •   Срэбны прызёр (3): 2013, 2015, 2019
  •   Бронзавы прызёр (4): 2009, 2010, 2011, 2018

Галоўныя трэнеры правіць

  • 2000—2003:   Курт Харанд
  • 2003—2007:  /  Джым Боні
  • 2007—2011:   Кевін Годзе
  • 2011—2014:   Томі Самуэльсан
  • 2014—2018:   Том Покел
  • 2018—па сённяшні дзень:   Дейв Кемерон[en]

Зноскі

Спасылкі правіць