Хавайся ў бульбу (фестываль)

беларускі музычны фестываль

«Хава́йся ў бу́льбу» — штогадовы міжнародны мотафестываль, які праходзіць у беларускім Гродне. Адметнай рысай з’яўляецца своеасаблівы мотапарад па вуліцах горада, які праводзяць удзельнікі з розных краін. У межах мерапрыемства ладзяцца шматлікія конкурсы і прэзентацыі. Абавязковая частка фестывалю — канцэрт рок-гуртоў.

Хавайся ў бульбу
міжнародны мотафестываль
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады правядзення з 2005
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Мова песень беларуская, руская

Гісторыя правіць

XII фестываль правіць

З 29 па 30 красавіка 2016 года адбыўся XII міжнародны мотафестываль «Хавайся ў бульбу 2016»[1]. У ім удзельнічалі больш за тысячу матацыклістаў з Германіі, Чэхіі, Польшчы, Літвы і іншых краін. Месцам правядзення фестываля з’яўлялася база адпачынку «Купалінка». Мотапарад па шляху ў горад удзельнікі фестывалю расцягнулі на некалькі кіламетраў праз вуліцы БЛК, Болдзіна, Вясновую, Савецкіх Пагранічнікаў і Сацыялістычную. Завяршыўся мотапарад на плошчы Леніна перад будынкам гарвыканкама. У канцэрце прынялі ўдзел гурты «Прощай привычка», «Punkrot», «Haze», «Irdorath», «Drum Ecstasy», «STUFF», «BEACH BOOGIE BAND», «Grodno-Hard-Blues-Band», «7 минут жизни», «Ойра», «ТТ-34», трыб’ют-калектыў «Blood Brothers», «J:морс».

Зноскі

  1. Олешко, Роман. Фоторепортаж: участники мотофестиваля «Хавайся у бульбу 2016» отметились в Гродно (руск.)(недаступная спасылка). s13.ru (30 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 14 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць