Хаджыдэр (возера)
Хаджыдэр (укр.: Хаджидер) — возера-ліман у Адэскай вобласці Украіны.
Хаджыдэр | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2,5 км |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварылася ў выніку другаснага адчлянення пясчаным перасыпам ад лімана Алібей, з якім злучана вузкім каналам. Упадае рака Хаджыдэр.
Даўжыня 4 км, шырыня ад 1,5 да 3 км, глыбіня да 1,2 м. Берагі пераважна нізкія, спадзістыя. Дно ўкрыта цёмна-шэрым супясчаным мулам з лінзамі пяскоў, маюцца лекавыя гразі.
Салёнасць змяняецца па сезонах ад 20 да 30 ‰ і больш. Тэмпература вады ўлетку 25…30 °C, узімку возера замярзае.
Рыбалоўства.
Літаратура правіць
- Вихованець Г. В. Хаджидер // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)