Ханна Фальк (швед. Hanna Falk, нар. 5 ліпеня 1989 года, Ульрысехамн, Вестра-Гёталанд) — шведская лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў спрынце.

Ханна Фальк
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні шведск.: Hanna Linnéa Falk
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Нарадзілася 5 ліпеня 1989(1989-07-05) (34 гады)
Грамадзянства
Рост 167 см
Вага 65 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Кубку свету Фальк дэбютавала ў 2007 годзе, у снежні 2009 года атрымала сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Агулам на сённяшні момант мае 2 перамогі на этапах Кубка свету, абедзве ў спрынце. Лепшым дасягненнем Фальк у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 20-е месца ў сезоне 2009-10.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы заняла 29-е месца ў спрынце.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце свету, на сусветным першынстве 2011 года стала 11-й у спрынце.

Спасылкі правіць