Харальная сінагога (Віцебск)
Харальная сінагога (таксама называлася Заручаўская або Вялікая, руск.: Заручайная Синагога) — колішняя сінагога ў Віцебску, якая знаходзілася на вул. Старамагілёўскай (цяпер вул. М. Калініна).
Сінагога | |
Харальная сінагога | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Віцебск |
Канфесія | артадаксальны іўдаізм |
Тып будынка | мураваны |
Дата заснавання | 1630 |
Дата скасавання | 1929 |
Статус | не дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСінагога была пабудавана пасля перамогі над арміяй Напалеона ў Расіі, але падчас праўлення Мікалая I муніцыпальныя ўлады канфіскавалі будынак і змясцілі ў ім стайні. Права выкарыстання будынка было адноўлена віцебскім яўрэям толькі падчас Аляксандра II, аднак толькі ў 1890 годзе гарадскія ўлады пагадзіліся на рамонт сінагогі. Ён фінансаваўся з падатковых паступленняў, якія урад атрымаў ад яўрэйскага насельніцтва за права гандлю ў мясам.
У 1899 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё сінагогі, першую службу пасля доўгіх гадоў правёў рабін Бер Гітэльзон. На цырымоніі прысутнічаў галоўны хазан Рыгі, ураджэнец Віцебска, Цві-Іосіф Когана (Кохан).
Беларускі гісторык мастацтва Аляксандр Лакотка ў сваёй кнізе прывёў 1630 год як прыблізную дату перыяда будаўніцтва сінагогі, якая перажыла, аднак, з вельмі шмат рэканструкцый, страціўшы з-за гэтага свой першапачатковы выгляд. Галоўны фасад сінагогі ў пачатку ХХ стагоддзя быў двухпавярховы, зроблены на высокім пастаменце. Сінагорга была зачынены бальшавікамі ў 1929 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны была разбурана.