Харбар-Брыдж (Сідней)

Харбар-Брыдж (англ.: Harbour Bridge) — самы вялікі мост Сіднея, адзін з самых вялікіх стальных арачных мастоў у свеце. Ён з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў Сіднея. З-за сваёй характэрнай формы мост атрымаў у сіднейцаў жартоўную назву «Вешалка». Мост быў адкрыты 19 сакавіка 1932 года.

Харбар-Брыдж
Каардынаты: 33°51′08″ пд. ш. 151°12′38″ у. д.HGЯO
Перасякае Port Jackson[d]
Месца размяшчэння
Матэрыял сталь
Колькасць пралётаў 1
Агульная даўжыня
  • 1 149 м
Шырыня моста 48,8 м
Вышыня канструкцыі 134 м
Адкрыццё 19 сакавіка 1932[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная даўжыня ўсяго моста — 1149 метраў. Шырыня — 49 метраў. Поўная вага моста — 52 800 тон.

Па мосце ажыццяўляюцца аўтамабільныя, пешаходныя і чыгуначныя зносіны. Харбар-Брыдж злучае дзелавую, цэнтральную частку горада з Паўночным берагам і перасякае заліў Порт-Джэксан.

Зноскі