Хасумі Масауду (фр.: Hassoumi Massaoudou, нар. 22 кастрычніка 1957) — нігерскі палітык, займаў розныя міністэрскія пасады ва ўрадзе Махамаду Ісуфу. Пасля ваеннага перавароту 2023 года абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта, змяніўшы Махамеда Базума, які быў скінуты ваеннай хунтай.

Хасумі Масауду
фр.: Hassoumi Massaoudou
Member of the National Assembly of Niger[d]
1999 — 2004
Minister of Finance of Niger[d]
2014 — 2019
Minister of Foreign Affairs of Niger[d]
7 красавіка 2021 — 26 ліпеня 2023
Папярэднік Marou Amadou[d]
Нараджэнне 22 кастрычніка 1957(1957-10-22) (66 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў адным з заснавальнікаў Партыі за дэмакратыю і сацыялізм, створанай пад кіраўніцтвам Махамаду Ісуфу ў 1990 годзе. Атрымаў пасаду сакратара па інфармацыі і прапагандзе. У першы ўрад Ісуфу ўвайшоў у якасці міністра сувязі, культуры, моладзі і спорту

Пасля ваеннага перавароту, здзейсненага Ібрагімам Барэ Майнасарай 27 студзеня 1996 года, арыштаваны 13 ліпеня. Пацярпеў ад катаванняў падчас утрымання пад вартай.

У лістападзе 1999 года абраны ў Нацыянальны сход. Стаў прэзідэнтам парламенцкай групы сваёй партыі на працягу наступнага парламенцкага тэрміну. Станам на 2004 год з’яўляўся першым намеснікам генеральнага сакратара Партыі за дэмакратыю і сацыялізм.

Узначальваў кампанію Ісуфу на прэзідэнцкіх выбарах у студзені—сакавіку 2011 года.

У другім урадзе свайго паплечніка першапачаткова займаў пасаду дырэктара Кабінета міністраў, потым прызначаны ва ўрад міністрам унутраных спраў, грамадскай бяспекі, дэцэнтралізацыі, па справах звычаяў і рэлігіі. У 2016 годзе, пасля прысягі Ісуфу на другі тэрмін, стаў міністрам нацыянальнай абароны. Праз некалькі месяцаў пераведзены на пасаду міністра фінансаў.

Пасля дзяржаўнага перавароту 2023 года ў Нігеры застаўся верны прэзідэнту Махамеду Базуму і асудзіў дзеянні змоўшчыкаў. 27 ліпеня абвясціў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і заклікаў усіх дэмакратаў зрабіць так, каб «гэтая авантура правалілася»[1].

Заўвагі правіць

  1. "Niger soldiers declare coup on national TV". BBC News. 2023-07-26. Праверана 2023-07-27.