Хаткаўскі сельсавет (Нараўлянскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці БССР
Ха́ткаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хаткі.
Хаткаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Нараўлянскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Хаткі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу з 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР. 25 красавіка 1931 года рэарганізаваны ў Хаткаўскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Нараўлянскім раёне Мазырскай акругі. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў Нараўлянскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Даўлядоўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.