Хатняе стагоддзе

«Хатняе стагоддзе» — кніга беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча. Выйшла ў 2008 годзе ў Крынках, родным горадзе пісьменніка, дзе ён жыў апошнія гады.

Змест правіць

Хатняе стагоддзе — кніга роздум, кніга-хроніка. Сакрат Яновіч, як зазначае сам, пішучы нешта, вяртаецца, шліфуе кожнае слова, кожны сказ так, каб нават найкарацейшае выказванне давала поўны спектр вобразаў, пачуццяў, уяўленняў. Ён не марнуе словаў, не стварае з іх шырока-доўгага апісання нейкай з'явы. Стараецца адным-двума словамі, трапна дабранымі, дашліфаванымі, выказаць паўнату таго, што кружыць у галаве, што вярэдзіць душу, што хочацца і неабходна пераказаць іншым. Кніга «Хатняе стагоддзе» — своеасаблівая хроніка падзей, гістарычных завірух, паказаных праз прызму сялянскага побыту, убачаных вачамі звычайнага чалавека. Гэта яго разуменне свету і гісторыі, гэта яго досвед і погляд на тое, што адбывалася. Свет, апісаны ў кнізе — мінулае стагоддзе, з войнамі, з нягодамі, з узлётамі і заняпадамі беларускага жыцця на Беласточчыне. Свет, бачаны з перспектывы асобы, на вачах якой адбывалася большасць падзей. Таго свету ўжо няма. Ён застаўся ва ўспамінах. Ён запісаны ў «Хатнім стагоддзі».[1]

Зноскі

  1. Яновіч С. Хатняе стагоддзе…

Літаратура правіць