Хаты
Хаты — народ, які насяляў краіну Хаці ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Анатоліі (сучасная Турцыя) ў перыяд 2500—2000/1700 да н.э. у эпоху ранняга і сярэдняга бронзавага веку. Назву краіны і народа пазней унаследавалі хеты, якія пакарылі хатаў, аднак абазначэнне хатаў як «протахетаў» — няправільнае: хеты адносіліся да іншай моўнай сям’і (хеты — індаеўрапейцы, хаты — верагодна, роднасныя халдзеям).

