Хаўхоліцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Хаўхо́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Хаўхоліцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус Сельсавет
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хаўхоліца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
17 жніўня 1963
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
8 лютага 2010
Насельніцтва (2009) 777
Часавы пояс UTC+03:00

ГісторыяПравіць

20 жніўня 1924 года быў створаны ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Менскай, з 15 студзеня 1938 года — Менскай вобласці). 21 жніўня 1925 года сельсавет перададзены Зембінскаму раёну. 22 верасня 1927 года раён скасаваны, сельсавет быў вернуты Барысаўскаму раёну.

16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Кішчынаслабодскаму сельсавету. 17 жніўня 1963 года сельсавет адноўлены.

8 лютага 2010 года сельсавет быў канчаткова скасаваны, усе населеныя пункты — Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца, Яблачына — перададзеныя Весялоўскаму сельсавету[1].

НасельніцтваПравіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Хаўхоліцкага сельсавета складала 777 чалавек[2], з іх 98,1 % — беларусы[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

СпасылкіПравіць