Весялоўскі сельсавет

сельсавет Беларусі

Весялоўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Мінскай вобласці.

Весялоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр вёска Весялова
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222132
Код аўтам. нумароў 5

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Весялова.

СлавутасціПравіць

На тэрыторіі сельсавета знаходзіцца Мемарыяльны комплекс на Брылёўскім поле, які прысвечан падзеям вайны 1812 года і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.

У 2000 годзе на тым жа месці археолагі знайшлі адзін з найбольш адметных манетна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.

ПомнікіПравіць

Помнік французскім воінам, якія загінулі на Брылёўскім поле падчас пераправы праз Бярэзіну 14-17 лістапада 1812-га года і магіла невядомага французскага салдата (пачатак 2000-х) Манумент у гонар 150-годдзя бітвы пры Бярэзіне (1962 год) Помнік рускім воінам, якія загінулі ў вайне 1812-га года. (пач. ХІХ ст.; рэканструкцыя ХХ ст.)

Зноскі